Надвор’е на тыдні будзе няўстойлівым, тэмпература – павышанай


На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае з павышаным тэмпературным фонам надвор’е. Такія звесткі падае «Белгідрамет».

У сераду ноччу і раніцай месцамі, днём па поўдні краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Тэмпература ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень – ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

У чацвер месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Тэмпература ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень – ад мінус 2 па поўначы да 5 градусаў цяпла па поўдні краіны.

Hавiны
Топ-5 наступстваў для здароўя ад змянення клімату
2019.11.14 19:37

У пятніцу ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень – ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

У суботу ў многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы будзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях да 5 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны – да 6 градусаў цяпла.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях панізіцца да 5 градусаў марозу. Днём будзе ад 0 да 6 градусаў цяпла.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў