У Шанхаі вылечылі першага пацыента з каронавірусам


Нацыянальная камісія аховы здароўя Кітая паведаміла, што медыкам удалося вылечыць 56-гадовую жанчыну, якая заразілася каронавірусам. Пра гэта піша агенцтва english.sina.com.

Пацыентка некаторы час правяла ў рэгіёне, дзе зафіксавалі ўспышку каронавіруса.

Адзначаецца, што 10 студзеня жанчына адчула недамаганне, якое суправаджалася падвышанай тэмпературай, а 15 студзеня яе шпіталізавалі Шанхаі.

Hавiны
У дзяўчыны, што вярнулася з Кітаю і трапіла ў шпіталь, звычайны грып
2020.01.24 09:52

Паступова ейнае самаадчуванне паляпшалася. Пасля таго, як тэмпература спала, лекары правялі два тэсты на наяўнасць коронавіруса. Абодва паказалі адмоўны вынік.

Нагадаем, 23 студзеня быў зафіксаваны першы выпадак смерці ад коронавіруса паза межамі эпіцэнтра. Аднак невядома, дзе менавіта памёр хворы.

Hавiны
Колькасць памерлых ад каронавірусу ў Кітаі вырасла да 26 чалавек
2020.01.24 07:01

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў