У Менску на запыт ЗША затрымалі грамадзянку Расеі. У Маскве пацвердзілі затрыманне


Прадстаўнік Грамадскай палаты РФ і прэзідэнт Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў Аляксандр Малькевіч пацвердзіў, грамадзянка Расеі Ганна Багачова затрыманая ў Беларусі. Паводле яго словаў, гэта яму пацвердзіў муж затрыманай, паведамляе interfax.

«Я чакаю праз нейкі час сеанс сувязі з мужам, які знаходзіцца там. Яго статус пакуль невядомы, вядома, што яна паехала туды з мужам і дзіцем, яна затрыманая», – сказаў Аляксандр Малькевіч.

Паводле Малькевіча, «гэта абуральная сітуацыя».

Інфармацыю пра затрыманне Ганны Багачовай у Менску пацвердзілі і ў МЗС Расеі.

«Сітуацыя ў сувязі з затрыманнем у Менску праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь грамадзянкі Расеі Ганны Багачовай знаходзіцца на ўвазе консульскага аддзелу пасольства Расеі ў РБ, супрацоўнікі якога аказваюць ёй неабходнае ў такіх выпадках консульскае падтрыманне», – паведамляецца на афіцыйнай старонцы ў Facebook МЗС РФ.

Пра затрыманне Ганны Багачовай першымі паведамілі ў расейскім інфармацыйным агенцтве «Новости». Паводле РИА Багачову затрымалі ў Менску на запыт ЗША. Грамадзянка Расеі праходзіць па справе аб умяшальніцтве ў амерыканскія выбары. Багачова ўваходзіць у спіс з 13 грамадзянаў Расеі, якім высунулі абвінавачанні пасля расследавання спецпракурора ЗША Робэрта Мюлера.

Ганна Багачова. Фота Instagram evgen_valyaev

Паводле медыяў, Ганна Багачова з’яўляецца супрацоўніцай пецярбургскага «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», якое належыць блізкаму да прэзідэнта Расеі Уладзіміру Пуціну бізнэсоўцу Яўгену Прыгожыну. Гэта агенцтва больш вядомае як «фабрыка троляў».

Hавiны
Сілавікі Беларусі не каментуюць затрыманне грамадзянкі Расеі на запыт ЗША
2019.10.15 13:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў