У Расеі 114 выпадкаў заражэння каронавірусам


Паводле аператыўнага штабу па барацьбе з каронавірусам, у Расеі па стане на 17 сакавіка выяўленыя 114 інфікаваных. 5 чалавек вылечыліся і выпісаныя з шпіталяў.

Інфекцыя каронавірусу распаўсюджваецца, нягледзячы на абмежавальныя захады. Гэтак за апошні дзень колькасць інфікаваных у Расеі вырасла з 93 асобаў да 114. Агулам у Расеі медыкі правялі 116 061 даследаванняў на каронавірус.

Пяць асобаў ачунялі і выпісаныя з шпіталяў.

У межах спынення распаўсюду каронавірусу ўрад Расеі прыняў рашэнне зачыніць межы. Абмежавальная захада распачне дзеяць з 18 сакавіка і працягнецца да першага траўня.

Фота: Peter Kovalev / TASS / Forum

Па стане на 17 сакавіка каронавірус быў выяўлены ў 151 краіне. Агулам пацверджана 185 067 выпадкаў заражэння, найбольш з іх – у Кітаі (81 058), Італіі (27 980), Іране (14 991).

Ад каронавіруснай інфекцыі памерлі 7 330 чалавек.

У Беларусі зарэгістравана 36 пацыентаў з станоўчым, лабараторным тэстам на наяўнасць РНК каронавіруса. Тры пацыента выпісаныя, трое – рыхтуюцца да выпіскі. У 8 ёсць мінімальныя прыкметы інфекцыі. Адзін пацыент знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці з станоўчай дынамікай. У астатніх пацыентаў прыкмет інфекцыйнага працэсу няма.

Hавiны
Менск абвінаваціў Маскву ў тым, што зачыненне мяжы раз’ядноўвае беларусаў і расейцаў
2020.03.17 14:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў