Менск абвінаваціў Маскву ў тым, што зачыненне мяжы раз'ядноўвае беларусаў і расейцаў


У МЗС Беларусі лічаць, што з эпідэміяй эфектыўна можна змагацца толькі сумеснымі намаганнямі. І гэты выклік стаў правяраннем стасункаў. Але тое, што Расея зачыніла мяжу, у тым ліку і для беларусаў, сведчыць пра штучны падзел, сказаў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Паводле словаў прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза, два выпадкі завозу каронавірусу ў нашу краіну зафіксаваныя менавіта з Масквы.

«Беларусы ж пакуль нікому яго ня экспартавалі. Нават не хочацца фантазіяваць на тэму таго, якія ж павінны быць нашыя захады, вынікаючы з логікі расейскага боку», – сказаў Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі.

У беларускім МЗС падкрэсліваюць, што з інфекцыяй можна эфектыўна змагацца толькі сумеснымі намаганнямі.

«75 гадоў таму мы разам баранілі нашу агульную мяжу ад вонкавай пошасці. На жаль, сёння расейцаў і беларусаў штучна размяшчаюць па розныя бакі», – сказаў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Расея з 18 сакавіка і да першага траўня прыняла рашэнне зачыніць мяжу ў тым ліку і з Беларуссю праз каронавірус. Расейскі ўрад абвінаваціў Менск у тым, што Беларусь не выконвае рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ).

Афіцыйны Менск абурыўся захадай Масквы. Аляксандр Лукашэнка абрынуўся з крытыкай на Расею.

Hавiны
Сусветная арганізацыя здароўя: захады Беларусі падчас эпідэміі каронавірусу адпавядаюць нашым рэкамендацыям
2020.03.17 12:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў