У пілота былі падробленыя дакументы: вядомая прычына авіякатастрофы ў Казані


На месцы падзення самалёта ў Казані.
Фота: sledcom.ru
Следчы камітэт Расеі завершыў расследаванне крымінальнай справы аб авіякатастрофе самалёта «Boeing 737-500» у міжнародным аэрапорце Казані ў лістападзе 2013 года.

У СК адзначылі, што да авіякатастрофы прывялі памылковыя дзеянні камандзіра самалёту Рустэма Саліхава і другога пілота Віктара Гуцула. Пры гэтым, Саліхаў не меў базавых ведаў, дастатковых навыкаў і досведу пілатавання ды быў дапушчаны да пасажырскіх перавозак на падставе падробленых дакументаў.

Hавiны
У расейскім Хабараўску падчас узлёту самалёта загарэўся рухавік
2019.11.08 07:50

17 лістапада 2013 года Саліхаў, выконваючы рэйс Масква-Казань, пры пасадцы ўвёў самалёт у складанае прасторавае становішча, а Гуцул кіраванне на сябе не ўзяў. У выніку Саліхаў, парушаючы правілы пілатавання, сваймі дзеяннямі дапусціў крушэнне паветранага судна.

Прадстаўнікам авіякампаніі «Татарстан» і Расавіяцыі Валерыю Партнову і Шаўкату Умараву адпаведна выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 263 КК РФ (парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб) і ч. 3 арт. 293 КК РФ (халатнасць, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб).

Hавiны
Расея: жахлівая статыстыка ў авіякатастрофах (дадалася інфаграфіка)
2013.11.18 08:54

«Боінг 737-500», які разбіўся 17 лістапада 2013 года ў Татарстане, забраў жыцці 50 чалавек. Авіялайнер ляцеў з Масквы ў Казань і паводле МНС Расеі выбухнуў падчас пасадкі. Пілоты некалькі разоў спрабавалі пасадзіць самалёт, але ўрэшце ён сутыкнуўся з зямлёю.

Грамадзянаў Беларусі на борце не было. У спісах загінулых фігуруюць сын прэзідэнта Татарстану Ірэк Мініханаў, кіраўнік Упраўлення расейскай спецслужбы ФСБ па Татарстане Аляксандр Антонаў. Сярод ахвяраў – трое дзяцей.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў