У расейскім Хабараўску падчас узлёту самалёта загарэўся рухавік


У хабараўскім аэрапорце падчас узлёту самалёта «Embraer 190», які належыць «Авіякампаніі «Ікар» загарэўся рухавік. Пасажыраў эвакуявалі, паведамляе Далёкаўсходняя транспартная пракуратура.

Рухавік самалёта «Хабараўск-Магадан»загарэўся падчас запуску. Працаўнікі аэрапорту адрэагавалі на інцыдэнт і здолелі патушыць агонь. 18 пасажыраў і пяць працаўнікоў экіпажу эвакуявалі, пацярпелых няма.

Пасажыры ўсё ж патрапяць у Магадан на самалёце кампаніі «Аўрора».

Чаму адбылося ўзгаранне рухавіка самалёта высвятляе транспартная пракуратура.

Аб’ектыў
Эксперт пра авіякатастрофу ў Бураціі: «У нас сістэмны крызіс грамадзянскай авіяцыі»
2019.06.27 22:23

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў