У Паўднёвай Карэі маці змагла «сустрэцца» з памерлай дачкой


Сямігадовая Наён памерла ў 2016 годзе ад лейкеміі. У пачатку лютага на карэйскім тэлеканале MBC выйшаў дакументальны фільм «Я сустрэла цябе», у якім маці сустракаецца з памерлай дачкой у віртуальнай рэальнасці.

Каманда дакументалістаў працавала больш за восем месяцаў над віртуальнай версіяй дзяўчынкі.

Жанчына спачатку баялася дакрануцца да віртуальнай дачкі, але ў нейкі момант усё ж адважылася. Калі яна ўзяла Наён за руку, то расплакалася. За кранальнай сцэнай з боку назіралі муж і двое іншых дзяцей Джан Джы-Сун.

Напрыканцы сустрэчы віртуальная Наён папрасіла маці, каб яна больш не плакала.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў