У парку-музею «Сула» адбыўся пажар


Пажар у будынку «Каралеўскай асамблеі» парку-музею ў вёсцы Сула Стаўбцоўскага раёну адбыўся ўвечары 15 снежня.

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях заяўляюць, што пажар быў аператыўна лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі, пацярпелых няма. Асноўная версія пажару на дадзены момант – кароткае замыканне электраправодкі. Ці моцныя пашкоджанні атрымаў будынак, у МНС не ўдакладняюць.

Пажар у парку “Сула”. Фота – mchs.gov.by

Будынак «Каралеўскай асамблеі» быў пабудаваны меркаваны ў XIX стагоддзі, рэканструкцыя праводзілася ў 2008 г.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў