У Падмаскоўі відавочцы кінуліся ратаваць беларусаў, якія трапілі ў ДТЗ, але іх насмерць збіў «Патрыёт»


29 лістапада паблік «Видное News» паведаміў пра ДТЗ у гарадскім пасяленні Горкі Ленінскіе. Прыкладна а 8 раніцы аператар службы 112 атрымаў паведамленне аб сутыкненні «Камаза» і легкавіка «Fiat» за два кіламетры ад Кашырскага шасэ.

У ДТЗ пацярпелі тры грамадзяніна Беларусі – іх даставілі ў мясцовы шпіталь. Двое мужчын, якія імаверна былі відавочцамі аварыі і вырашылі дапамагчы беларусам, загінулі на месцы.

Яны спыніліся каля месца ДТЗ. Выйшлі з аўто і ў гэты момант іх збіў джып «УАЗ Патрыёт».

Абставіны здарэння высвятляюць расейскія праваахоўнікі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў