У нядзелю ў Беларусь вернецца цёплае надвор’е


На пачатку наступнага тыдня ў нашай краіне чакаецца пацяпленне і кароткачасовыя дажджы. Гэта нам абяцае Белгідрамет.

Пакуль жа ў пятніцу ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя мокры снег і дождж, месцамі туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Удзень пераважна на ўсходзе кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы 1-7 градусаў марозу, на ўсходзе – да мінус 8-9 градусаў, на захадзе – ад 0 да плюс 2 градусаў. Удзень 2-8 градусаў цяпла.

У суботу пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах Віцебскай вобласці, а ўдзень месцамі на захадзе Беларусі кароткачасовыя мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Удзень у асобных раёнах краіны парывісты вецер. Уначы ад 3 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла, месцамі да 7 градусаў марозу. Удзень плюс 1-7 градусаў, на Берасцейшчыне – да плюс 10.

Аб’ектыў
Пабітыя тэмпературныя рэкорды па ўсёй Беларусі за ўсю гісторыю метэаназіранняў
2019.10.21 22:38

У нядзелю пацяплее. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, ноччу па ўсходзе мокры снег, слабы галалёд. Ноччу і раніцай месцамі парывісты вецер. Уначы ад 0 да плюс 6 градусаў, на ўсходзе пры праясненнях да мінус 2. Удзень 6-12 градусаў цяпла, на Берасцейшчыне да 13-15 градусаў.

У панядзелак ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Уначы 5-12 градусаў цяпла, удзень – 9-16.

У аўторак ноччу на большай частцы Беларусі, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы. Уначы 5-12 градусаў цяпла. Удзень плюс 7-13, на Гомельшчыне – да плюс 15.

У сераду ноччу месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Уначы 3-9 градусаў цяпла, удзень – 5-11. На паўднёвым усходзе ноччу 10-11 градусаў цяпла, удзень – 12-13.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў