На вуліцы Вербная падчас будаўнічых работ знайшлі стокілаграмовую бомбу, паведамляе belta.by.
Экскаватар зламаў каўшом хваставую частку бомбы, але дзякуючы шчасліваму збегу абставінаў ён не выбухнуў. Будаўнікоў эвакуявалі.
Сапёрна-піратэхнічная група, якая прыбыла на месца здарэння высветліла, што гэта савецкая авіябомба ФАБ-100. Небяспечную знаходку вывезлі на палігон і знішчылі.