Дашкевіча затрымалі на свяце Дня Волі. Ён са сцэны назваў Лукашэнку самазванцам

Абноўлена

Пра гэта «Белсату» распавяла жонка палітыка і грамадскага актывіста.

Актывіста схапілі адразу пасля выступу ў Кіеўскім скверы, дзе праходзіць канцэрт з нагоды 101 гадавіны заснавання БНР, на вачах ягонай жонкі Насты Дашкевіч. Прычынаў затрымання Наста Дашкевіч не ведае.

«На жаль, нічога не вядома, – распавяла Наста Дашкевіч «Белсату». – Цяпер арганізатары пайшлі размаўляць з міліцыянтамі».

«Дзень Волі – гэта тое, што яднае нас. Гэта вялікі дзень календара. Гэта свята нават для шунявак, іхтамнетаў, прапагандыстаў ды самазванца. Бо каб не 25 сакавіка і Незалежнасць, дзе б яны зладзейнічалі? Таму давайце павіншуем іх», – казаў са сцэны Дашкевіч.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары