У Менску затрымалі прастытутак, якія працавалі за алкаголь


За інтымныя паслугі з жанчынамі разлічваліся алкаголем або наяўнымі (Br 30-50), паведамляе прэс-служба менскай міліцыі. Яны працавалі ў раёне МКАД.

Жанчын затрымалі і склалі на іх адміністрацыйныя пратаколы (артыкул – «прастытуцыя»). Ім пагражае адміністрацыйны арышт або штраф (Br 1225).

Паводле выдання «Беларусь сегодня», якое апублікавала фота затрыманых, жанчынам ад 25 да 50 гадоў. Яны прыехалі ў сталіцу з розных рэгіёнаў краіны і працуюць прастытуткамі ўжо некалькі гадоў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў