У Менску прайшоў пікет супраць адтэрміновак ад войска

Відэа

Чатыры чалавекі правялі пікет супраць закону аб адтэрміноўках ад службы ў войску ў Тучынскім скверы на Харкаўскай вуліцы ў Менску, паведамляе Радыё Свабода.

Пікетоўцы трымалі плакаты, а таксама распавядалі мінакам пра сутнасць закону і яго наступствы. Яны выгуквалі лозунг «Вучоба – важней!». Удзельнікі патрабавалі адмяніць закон аб адтэрміноўках або як мінімум змяніць яго, каб прадстаўлялася адтэрміноўка на кожную ступень адукацыі. Такім чынам удзельнікі хочуць захаваць бесперапыннасць адукацыі адукацыі, сцвярджаюць яны.

Першымі на месца правядзення пікету прыйшлі тры міліцыянты ў цывільным, а таксама прыехала брыгада хуткай дапамогі. Перад пачаткам акцыі міліцыянты праверылі, што было напісана на плакатах. А пасля нагадалі, што пікетоўцы цягам дзесяці дзён павінны заплаціць 76,5 рубля за «паслугі міліцыі». Рахункі таксама выставіла «хуткая» і «Зелянбуд».

У рамках кампаніі «Вучоба важней!» у Менску пададзена яшчэ 13 заявак на правядзенне пікетаў супраць закону аб адтэрміноўках. Акцыі плануюць на канец жніўня – пачатак верасня. Таксама дзве заяўкі пададзеныя ў Воршы і адна ў Магілёве.

Новы закон аб адтэрміноўках уступіў у сілу 30 ліпеня.

Мінабароны вызначыла, каго не будуць прызываць у войска

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары