Мінабароны вызначыла, каго не будуць прызываць у войска


Прызыўнікі, якія паступілі ў ВНУ пасля ліцэяў або каледжаў, а таксама залічаныя ў магістратуру або аспірантуру да 10 жніўня, маюць права на адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу дзеля працягу адукацыі паводле закону «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» да ўнясення ў яго зменаў.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны ў сваім тэлеграм-канале.

Да такога меркавання прыйшлі зацікаўленыя дзяржаўныя органы, сыходзячы з максімальнага ўліку інтарэсаў грамадзянаў, падкрэслілі ў ведамстве.

Права на адтэрміноўку ад службы студэнты змогуць рэалізаваць, падаўшы адпаведныя дакументы ў прызыўную камісію.

У сувязі з тым, што абноўлены закон уступіць у сілу 10 жніўня, пасля ўступнай кампаніі, але да 1 верасня, узнікла прававая калізія: ці павінны восенню ісці служыць тыя, хто паступіў сёлета, яшчэ падчас дзеяння старога закона. Міністэрства адукацыі раней падкрэслівала, што статус студэнта грамадзянін набывае ад моманту залічэння ва ўстанову адукацыі.

Нагадаем, змены ў закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», прадугледжваюць наступнае:

  • права на адтэрміноўку ад войска даецца толькі аднойчы;
  • прызыўная камісія можа прыняць рашэнне прызнаць маладога чалавека «грамадзянінам, які не прайшоў вайсковую службу па прызыве, не маючы на тое законных падставаў». Такімі прызнаюць хлопцаў, якія да 27 гадоў ухіляліся ад прызыву. Гэтыя звесткі будуць заносіцца ў вайсковы білет у графу «Асаблівыя адзнакі» – з такім запісам не возьмуць на службу ў сілавыя структуры і шэраг дзяржаўных органаў;
  • тым, хто атрымаў позву ў ваенкамат, але не з’явіўся туды, забароняць выезд за мяжу;
  • тых, хто пасля навучання пойдзе служыць у войска па кантракце, вызваляць ад размеркавання.
Hавiны
Лукашэнка скасаваў шматразовыя адтэрміноўкі ад службы ў войску
2019.07.24 18:14

КА belsat.eu

Стужка навінаў