У Менску памерла медсястра хуткай дапамогі. Сын кажа пра каронавірус


56-гадовая Наталля Ш., якая 38 гадоў адпрацавала ў сталічнай Больніцы хуткай медычнай дапамогі, памерла ў Менску 20 красавіка. Пра гэта паведамляе Onliner.by.

Жанчына працавала ў Менскай больніцы хуткай медычнай дапамогі, у стаматалагічным кабінеце. 10 красавіка ў яе паднялася тэмпература, пасля з’явіўся кашаль. 13 красавіка жанчыну паклалі ў БХМД, а на наступны дзень падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Hавiны
У больніцы Ліды раптоўна памёр лекар-рэаніматолаг
2020.04.20 17:30

Праз два дні медсястру перавялі ў 4-ю больніцу, у тэрапеўтычную рэанімацыю. Тут ёй зрабілі пераліванне (імуннай) плазмы, але нічога не дапамагло.

Сын памерлай заяўляе, што ў жанчыны не было хранічных захворванняў. Паводле яго, у жанчыны быў пацверджаны каронавірус.

«Пахаванне будзе ў закрытай труне, як і ўсіх ковідаўскіх», – кажа ён.

Hавiны
Стала вядома, колькі атрымаюць медыкі за змаганне з каронавірусам
2020.04.17 14:53

МГ belsat.eu

Стужка навінаў