Стала вядома, колькі атрымаюць медыкі за змаганне з каронавірусам


Дзяржаўная ўстанова БелТА апублікавала падрабязнасці ўказу «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя», які вызначае надбаўку медыкам за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі.

У арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медычную дапамогу пацыентам у амбулаторных умовах і ў Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медычнага рэагавання штомесячная надбаўка лекарам складзе Br 1 тыс., медычным працаўнікам з сярэдняй спецыяльнай медычнай адукацыяй – Br 500, іншым працаўнікам – Br 300.

Hавiны
У Менску заразіліся каронавірусам 90 працаўнікоў «хуткай дапамогі». Відэа
2020.04.17 13:50

У інфекцыйных аддзяленнях, прыёмных аддзяленнях больніц, санітарна-эпідэміялагічных арганізацыях аховы здароўя, якія працуюць у агмянях інфекцыі, на памежных пераходах, санітарна-каранцінных пунктах, лабараторныя даследаванні на вірусныя інфекцыі, у лабараторыях арганізацыяў аховы здароўя і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у паталагаанатамічных аддзяленнях, у рэнтгенаўскіх кабінетах, у кабінетах рэнтгенаўскай камп’ютарнай тамаграфіі штомесячная надбаўка лекарам складзе Br 1,5 тыс., медычным працаўнікам з сярэдняй спецыяльнай медычнай адукацыяй – Br 1,3 тыс., іншым працаўнікам – Br 900.

У аддзяленнях анастэзіялогіі і рэанімацыі, інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, у арганізацыях аховы здароўя службы хуткай медычнай дапамогі штомесячная надбаўка лекарам складзе Br 3 тыс., медычным працаўнікам з сярэдняй спецыяльнай медычнай адукацыяй – Br 2 тыс., іншым працаўнікам – Br 1 тыс.

У аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі, лабараторыях арганізацыяў аховы здароўя, задзейнічаных у выкананні даследаванняў на вірусы, працаўнікі якіх пераведзеныя на закрыты 3-зменны рэжым працы, штомесячная надбаўка лекарам складзе Br 4 тыс., медычным працаўнікам з сярэдняй спецыяльнай медычнай адукацыяй – Br 3 тыс., іншым працаўнікам – Br 1,5 тыс.

Як паведамляў «Белсат», кіраўнік Беларусі падпісаў указ «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя». Дакумент усталёўвае дадатковую штомесячную надбаўку для працаўнікоў устаноў сістэмы аховы здароўя, якія аказваюць медычную дапамогу пацыентам з інфекцыямі, а таксама тым, хто працуе ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі.

Указ быў распрацаваны Саветам Міністраў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў