У больніцы Ліды раптоўна памёр лекар-рэаніматолаг


Лідская цэнтральная раённая больніца паведамляе пра смерць лекара-рэаніматолага, які раптоўна памёр 20 красавіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай смерці з’явілася вострая каранарная недастатковасць.

43-гадовы лекар Лідскай цэнтральнай раённай больніцы раптоўна памёр у ноч з нядзелі на панядзелак, піша TUT.by. Мужчыну стала кепска, ён выйшаў. Калі не вярнуўся, калегі пачалі яго шукаць. Але знайшлі лекара памерлым. Апошнім часам медык працаваў у рэанімацыі, дзе знаходзяцца пацыенты з каронавірусам. Вядома, што рэаніматолаг адпрацаваў 6 гадзінаў днём, потым столькі ж адпачываў і зноў вярнуўся ў аддзяленне.

Колькі ўсяго асобаў з COVID-19 у Лідскім шпіталі, лекарам не паведамляюць. Вядома, што інфекцыйнае аддзяленне больніцы цалкам запоўненае.

Інфаграфіка
6264 інфікаваных, 51 ахвяра каронавіруса: Міністэрства аховы здароўя агучыла пашыраную статыстыку
2020.04.20 17:01

СК belsat.eu

Стужка навінаў