Трагічны інцыдэнт здарыўся на сталічным праспекце Незалежнасці.
Следчыя высвятляюць акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося сёння ноччу на менскім праспекце Незалежнасці. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэту Аляксей Клімовіч.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 20 чэрвеня ў пачатку трэцяй раніцы кіроўца таксоўкі ехаў па праспекце Незалежнасці ў бок плошчы Перамогі. Насупраць палацу Прафсаюзаў ён здзейсніў наезд на дзяўчыну 1998 года нараджэння, якая перабягала дарогу па-за пешаходным пераходам.
Ад атрыманых траўмаў дзяўчына загінула на месцы аварыі. Папярэдне, на момант ДТЗ кіроўца быў цвярозы.
Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэксу Беларусі (Парушэнне ПДР альбо эксплуатацыя транспартных сродкаў, якая пацягнула смерць чалавека).
Глядзіце таксама: