У Менску і Віцебску невядомыя «замінавалі» вакзалы і гандлёвыя цэнтры


У Беларусі 9 траўня зноў з’явіліся паведамленні пра мінаванне важных аб’ектаў. Гэта паведаміла ў сваім Тэлеграм-канале прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Паведамленні аб небяспецы паступілі ў міліцыю ў 12:10.

«На гэты раз былі «замінаваныя» два сталічныя гандлёвыя аб’екты «Галілеа» і «Сталіца», а таксама два чыгуначныя вакзалы ў Менску і Віцебску», – заявіла Чамаданава.

Паводле яе, сапёрна-піратэхнічныя групы абследавалі вакзалы і гандлёвыя цэнтры, але небяспечных прадметаў не выявілі.

Hавiны
Чарговае мінаванне ў Менску: эвакуявалі вакзалы і гандлёвыя цэнтры
2019.11.09 19:08

Прэс-сакратарка МУС адзначыла, што паведамленні пра мінаванне былі падобныя да тых, што паступалі раней.

Гэта не першы раз, калі ў Менску эвакуююць гандлёвыя цэнтры, вакзалы, аэрапорт. Кожны раз паведамленні пра мінаванне прыходзяць на электронную пошту. Дагэтуль праваахоўныя органы не знайшлі, хто рассылае такія паведамленні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў