Чарговае мінаванне ў Менску: эвакуявалі вакзалы і гандлёвыя цэнтры


Паводле Міністэрства ўнутраных справаў, інфармацыя пра мінаванні паступіла на электронную пошту кол-цэнтру Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Фота: ТГ-канал «МотолькоПомоги: Минск»

Пра эвакуацыю гандлёвых цэнтраў «Замак», «Дана Мол», «Галілеа», а таксама Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу першым паведаміў Тэлеграм-канал «Работаем с Пушкиным!».

Пазней пракаментавала інфармацыю і прэсавая служба Міністэрства ўнутраных справаў.

«Сёння каля 19:00 на электронную пошту кол-цэнтру Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі паступіла паведамленне аб небяспецы на аб’ектах у Менску: гандлёвыя цэнтры «Замак», «Дана Мол», «Галілеа», а таксама Цэнтральны чыгуначны вакзал. Сапёрна-піратэхнічныя групы праводзяць абследаванне названых абʼектаў на наяўнасць небяспечных прадметаў. У мэтах выканання мер бяспекі супрацоўнікамі міліцыі будуць прыняты меры да эвакуацыі грамадзянаў. МУС звяртаецца да грамадзянаў не паддавацца паніцы, выконваць меры бяспекі і прытрымлівацца рэкамендацый супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У выпадку выяўлення безгаспадарных прадметаў просьба паведамляць па тэлефоне міліцыі».

Гэта не першы раз, калі ў Менску эвакуююць гандлёвыя цэнтры, вакзалы, аэрапорт. Кожны раз паведамленні пра мінаванне прыходзяць на электронную пошту. Дагэтуль праваахоўныя органы не знайшлі, хто рассылае такія паведамленні.

Hавiны
Фэйкавы мінёр гандлёвых цэнтраў у Менску можа сесці ў турму на пяць гадоў
2019.03.31 18:50

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў