У Менску адказнасць за несанкцыянаваны гандаль зробяць больш жорсткай


Такую прапанову сталічныя ўлады накіравалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, заявіў старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац.

Паводле чыноўніка, заканадаўства не дазваляе санітарна-эпідэміялагічнай службе прыцягнуць да адказнасці грамадзянаў за гандаль прадукцыяй, якая не прайшла праверку на якасць.

«Напрыклад, у выпадку, калі грамадзянін гандлюе салам на вуліцы ў 30-градусную спёку», – цытуе старшыню Менгарвыканкаму агенцтва minsknews.by.

Кіраўнік Менгарвыканкаму спадзяецца, што змены ў заканадаўстве дадуць магчымасць не толькі аддзелам гандлю і паслугаў раённых адміністрацыяў ды міліцыі, але і санслужбе прымаць да нелегальных гандляроў «больш эфектыўныя меры ўздзеяння».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў