У менскім касцёле з'явілася мемарыяльная дошка ў гонар Манюшкі з надпісам на беларускай лацінцы


У каталіцкай катэдры на плошчы Свабоды адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Станіслава Манюшкі.

«Кампазітар і музыка Станіслаў Манюшка абʼядноўваў тры краіны – Беларусь, Польшчу і Літву», – адзначыў у сваёй прамове мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч перад асвячэннем дошкі.

Паводле мітрапаліта, менавіта Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі вырашыў усталяваць гэты памятны знак.

Станіслаў Манюшка нарадзіўся ў 1819 годзе ў вёсцы Убель, цяпер Ігуменскі раён, Менская вобласць, а памёр у 1872 годзе ў Варшаве. Беларуска-польскі кампазітар, педагог, стваральнік нацыянальнай класічнай оперы, класік беларускай і польскай вакальнай лірыкі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў