Новая прапанова ў меню
Цяпер у сетцы рэстаранаў хуткага харчавання можна з’есці беларускую страву.
У меню «McDonalds’у» з‘явіліся «Дранікі са смятанай», а таксама «Панскі бургер са свінінай».
Летась у адказ на запыт наконт беларусізацыі «McDonalds’у» кіраўнік кампаніі ў Беларусі Вікторыя Данько праанансавала «беларускамоўныя кампаніі». Перадусім, меўся на ўвазе пераклад сайту на беларускую мову, але, як бачым, цяпер зʼявіліся і стравы з беларускім каларытам.
Беларусы ў захапленні ад маштабнай беларусізацыі «McDonalds»
У сёлетнім лістападзе наш карэспандэнт наведаў «McDonalds», каб на свае вочы пабачыць, ці сапраўды кампанія беларусізуецца.
НМ, belsat.eu