Беларусізацыя «МакДоналдсу»: міф ці… ?


Беларускамоўныя надпісы ў «Макдоналдсе»

«Белсат» вырашыў зазірнуць у рэстараны «МакДоналдсу» ў Менску ды праверыць чуткі пра беларусізацыю.

На першы погляд у «МакДоналдсе» амаль нічога не змянілася: тая ж таўкатня, чэргі, крыкі пра гамбургеры ды бульбу-фры з-за касаў, канешне ж, па-расейску. Стаю ў чарзе, каб зрабіць замову – па-беларуску.

«Ваш кактэйль, смачна есці!» – адказвае на беларускай мове дзяўчына з абслугі.

Атрымліваецца, працоўнай мовай засталася расейская, але беларускамоўнаму кліенту персанал усё ж адказвае на роднай мове.

Арнамент на шыбах рэстарану Беларускамоўныя надпісы ў «Макдоналдс»

Арнамент на шыбах рэстарану «МакДоналдс»

Варта заўважыць, што і частка рэкламы «МакДоналдсу» цяпер па-беларуску. І гэта не толькі «бліны са свінінай ды грыбамі» як элемент нацыянальнай кухні (дарэчы, смачна), але яшчэ і «сацыялка».

Да прыкладу, афармленне дабрачыннай акцыі, грошы з якой ідуць для дзетак, зноў жа, выкананае па-беларуску.

Рэклама Арнамент на шыбах рэстарану Беларускамоўныя надпісы ў «Макдоналдсу» на беларускай мове

Рэклама «МакДоналдсу» на беларускай мове

Калі сядаеш і прыслухоўваешся, то чуеш сярод музычнага фону… беларускую этнічную музыку! Спачатку грае «Shuma» на чале з Русяй, пасля – нават «Тройца» з Кірчуком. Ясна, што не кожная песня ў плэй-лісце беларуская, але адна з некалькіх – дакладна.

Ужо на выхадзе заўважаю, што звонку на шкляных вітрынах таксама нешта змянілася. Ну, канешне, нацыянальны арнамент!

Натуральна, некалькі аддзяленняў у цэнтры Менску, дзе ёсць арнамент на вітрынах (на вуліцы Кастрычніцкай, на Нямізе ды ля чыгуначнага вакзалу) гэта яшчэ не ўся сетка. Але працэс пайшоў і гэта, безумоўна, цешыць.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары