У Маскве развітваюцца з Сяргеем Дарэнка


Цырымонія развітання з Сяргеем Дарэнка адбываецца ў рытуальнай залі Траякураўскіх могілак у Маскве. Дзясяткі чалавек прыйшлі, каб правесці журналіста ў апошні шлях, паведамляе агенцтва РИА Новости.

Фота: Sergei Bobylev / TASS / FORUM

Дарэнка памёр ва ўзросце 59 гадоў.

Прычынай смерці журналіста стаў разрыў аорты, прычым гэта адбылося ў момант, калі ён ехаў на сваім матацыкле ў цэнтры Масквы.

17 траўня 2019 г. Канстанцін Эрнст на развітанні з Сяргеем Дарэнка. Фота – Sergei Bobylev/TASS

17 траўня 2019 г. У Маскве развітваюцца з Сяргеем Дарэнка. Фота – Sergei Bobylev/TASS

17 траўня 2019 г. У Маскве развітваюцца з Сяргеем Дарэнка. Фота – Sergei Bobylev/TASS

Пасля цырымоніі развітання цела журналіста будзе крэміравана, рашэнне пра дату пахавання прыме ўдава журналіста Юлія.

Hавiны
Стала вядомая прычына смерці Сяргея Дарэнкі
2019.05.10 10:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў