Стала вядомая прычына смерці Сяргея Дарэнкі


На месцы гібелі Дарэнкі

Мінулай ноччу лекары правялі анатаміраванне цела загінулага расейскага журналіста Сяргея Дарэнку. Паводле іх заключэння, у Дарэнкі выявілі гематампанаду – паталогію, якая перашкаджае функцыянаванню сэрца. Пра гэта паведамляе РБК.

Здарэнне адбылося ўвечары 9 траўня на вуліцы Земляны вал у Маскве. Дарэнка ехаў на матацыкле, яму стала кепска, ён страціў кіраванне і згубіў прытомнасць. Медыкі спрабавалі рэанімаваць журналіста больш за гадзіну, пасля чаго канстатавалі смерць.

  • Сяргей Дарэнка – расейскі журналіст, тэле- і радыёвядоўца, каментатар, прадзюсар. Пік папулярнасці прыйшоўся на канец 90-х: з кастрычніка 1996 па верасень 2000 года ён быў вядоўцам інфармацыйных праграм «Час» і «Аўтарская праграма Сяргея Дарэнка» на канале ОРТ. Быў са скандалам адхілены ад эфіраў на ОРТ пасля падрыхтоўкі праграмы пра гібель падводнай лодкі «Курск», а таксама крытыкі дзейнасці прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Між тым пасля Дарэнка будзе падтрымліваць Пуціна і ягоную палітыку, у тым ліку ў дачыненні да Украіны. З 2014 года – галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва».

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары