У Маскве напалі на вядомага спартовага каментатара


Вядомаму расейскаму футбольнаму каментатару Васілю Уткіну пырснулі ў твар невядомай вадкасцю каля ягонай машыны позна ўвечары.

Як паведаміў сам Уткін у сваім Тэлеграме, гэта зрабіў малады хлопец у капюшоне, які ўсё здымаў на тэлефон «для справаздачнасці».

Ён заявіў, што не ведае, якую вадкасць супраць яго выкарысталі. Пазней Уткін дадаў, што гэта можа быць газ «чаромха». Паводле яго слоў, вадкасць патрапіла ў левае вока. «Запаленне амаль прайшло, трохі кружыцца галава», – напісаў каментатар.

На думку Уткіна, напад звязаны з апошнім выпускам ягонай праграмы «Футбольны клуб», дзе каментатар распавядаў пра сувязі футбольнага агента Алана Агузарава і галоўнага трэнера зборнай Расеі Станіслава Чарчэсава – апошні, паводле Уткіна, можа ўплываць на футбалістаў праз згаданага агента.

КА belsat.eu

Стужка навінаў