У Маскве адчынілі помнік Салжаніцыну


У Таганскім раёне Масквы створаны помнік пісьменніку Аляксандру Салжаніцыну. Цырымонія адкрыцця манумента адбылася 11 снежня, у ёй ўзяў удзел прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Бронзавы манумент на гранітным пастаменце створаны пад кіраўніцтвам народнага мастака Расеі Андрэя Кавальчука, паведамляе прэс-служба Крамля.

Адкрыццё помніка прайшло на сотую гадавіну з дня нараджэння пісьменніка. Як заявіў на цырымоніі Пуцін, гэтая дата з’яўляецца для расейцаў не толькі днём памяці і павагі, але і нагодай яшчэ раз звярнуць увагутрэба на спадчыну пісьменніка, якая «ўплецена ў саму тканіну XX стагоддзя і працягвае заставацца сучаснай».

«Добра памятаю ўсе нашы сустрэчы з Аляксандрам Ісаевічам. Яго мудрасць, узважанасць, глыбокае разуменне гісторыі, яго сэрца, душа, роздуму былі напоўнены адначасова і болем за Айчыну, і бязмежнай любоўю да яе. Гэтыя пачуцці рухалі ўсю яго творчасць», – адзначыў Пуцін.

Салжаніцын нарадзіўся 11 снежня 1918 года. Пісаў мастацкую літаратуру і публіцыстыку, а таксама гістарычныя даследаванні. У 1974 годзе быў пазбаўлены савецкага грамадзянства і высланы з СССР у сувязі з публікацыяй у самвыдаце рамана «Архіпелаг ГУЛАГ». У 1970 годзе Салжаніцын атрымаў Нобэлеўскую прэмію па літаратуры з фармулёўкай «за маральную моц, з якой ён кіраваўся няўхільным традыцыям рускай літаратуры». Атрымаць яе пісьменнік змог толькі праз чатыры гады, ужо пасля высылкі. У 1990 годзе Салжаніцыну вярнулі савецкае грамадзянства.

Інтэрв’ю
«Чаму я павінная з’язджаць? Няхай улады з’язджаюць». Размова «Белсату» са Святланай Алексіевіч (відэа)
2015.12.09 15:00

СК, belsat.eu

Стужка навінаў