«Малебны аб дажджы ідуць у храмах па распараджэнні кіруючага архірэя», – паведамілі расейскаму агенцтву «Интерфакс» у прэс-службе епархіі.
Асноўныя вадасховішчы Крыма запоўненыя на 37%, гэтых запасаў павінна хапіць да чэрвеня. Але з-за адсутнасці ападкаў у Сімферопалі вада ў дэфіцыце. Узровень вады ў горадзе апынуўся ў два разы ніжэйшым, чым год таму.
5 лютага прадстаўнікі адміністрацыі Сімферопаля заявілі, што вырашылі абмежаваць падачу вады. Аднак вечарам таго ж дня з’явілася паведамленне, што абмежаванняў пакуль не будзе, бо пачаліся дажджы.
Да анэксіі Крыма Расеяй ў 2014 годзе каля 85% патрэбаў мясцовых жыхароў у прэснай вадзе забяспечваў Паўночна-Крымскі канал, які ідзе ад Дняпра. Пасля рэферэндуму і выхаду Крыма са складу Украіны Кіеў яго перакрыў.
ЮВ/АА belsat.eu