У Кітаі пачалі распрацоўку вакцыны супраць каронавірусу


Паводле афіцыйных дадзеных колькасць інфікаваных новым каронавірусам у Кітаі вырасла да 2047 чалавек. Фота Miguel Candela / Zuma Press / Forum

Кітайскі цэнтр па прафілактыцы хвароб і кантролю за агмянямі іх узнікнення распрацоўвае вакцыну супраць вірусу, які забраў жыцці ўжо 56 чалавек.

Пра гэта паведамляюць «Сіньхуа навіны» са спасылкай на крыніцу ў арганізацыі.

У цэнтры вылучылі вірус і ў цяперашні час ідэнтыфікуюць штам, адзначыў дырэктар Дзяржаўнага інстытуту па кантролі і прафілактыцы вірусных захворванняў пры цэнтры Сюй Вэньбо.

Эксперты таксама праводзяць скрынінг прэпаратаў, накіраваных на барацьбу з пнеўманіяй, выкліканай каронавірусам новага тыпу.

ВІДЭА
Не працуе транспарт, зачыненыя крамы, на вуліцах – БТРы. Што медыі пішуць пра сітуацыю ў Кітаі
2020.01.24 16:11

Нагадаем, на дадзены момант больш за 2000 чалавек інфікаваныя, 56 загінулі. Гарады Ухань і Хуанган знаходзяцца на каранціне, сувязь яшчэ з дзясяткам кітайскіх гарадоў спыненая.

Выпадкі захворвання зафіксаваныя ў 9 краінах свету.

КА belsat.eu

Стужка навінаў