У Кіеве прайшоў альтэрнатыўны Марш абаронцаў Украіны


У Маршы абаронцаў Украіны паводле розных падлікаў прынялі ўдзел ад 10 да 15 тысячаў асобаў. Сярод удзельнікаў шэсця ветэраны баявых дзеянняў, родныя загінулых, валанцёры.

Калона рушыла з парку Шаўчэнкі на Майдан Незалежнасці. Удзельнікі шэсця трымаюць у руках фота загінулых. Мітынг стаў альтэрнатыўным афіцыйнай «Хадзе годнасці» з удзелам прэзідэнта краіны.

Фота: gordon.ua
Фота: gordon.ua
Фота: gordon.ua

Сёлета прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вырашыў змяніць фармат святкавання Дня незалежнасці дзяржавы. На пачатку Уладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай ушанавалі памяць загінулых за свабоду Украіны, а потым прайшліся па Алеі герояў – месцы растрэлу пратэстоўцаў у 2014 годзе. Вакол прэзідэнцкай пары размясцілі дзяцей у белай вопратцы з кветкамі ў руках, якія размалёўвалі сімвалічныя шчыты «Беркуту» і вадамёт жоўта-блакітнымі колерамі.

Відэа
Замест афіцыйнага вайсковага параду ў Кіеве гралі на фартэпіяна і чыталі рэп. ВІДЭА
2019.08.24 11:24

Калі Зяленскі падняўся на трыбуну, прагучаў дзяржаўны гімн у выкананні аркестру, але потым у сцэнары адбыўся нечаканы паварот: гімн працягнулі вядомыя выканаўцы. Яго па-своймы выканалі музыкі на фартэпіяна, спявачка закарпацкага рэпу Аліна Паш і поп-зорка Ціна Караль.

СК belsat.eu

Стужка навінаў