У Казані затрымалі школьніка, які прыйшоў у клас са зброяй


Вучань 10 класа адной з гімназій Казані пагражаў вучням і настаўніцы. Паводле звестак МУС, пры сабе ў яго быў пнеўматычны пісталет і нож. Пра гэта паведамляе МУС Татарстана.

Паводле ведамства, прыкладна а 10.54 13 траўня на тэлефон 112 паступіў тэлефонны званок ад бацькоў вучаніцы 10 класа гімназіі № 7 гораду Казані, якая паведаміла, што аднакласнік яе дачкі, узброены пісталетам і нажом, утрымлівае аднакласнікаў у адным з кабінетаў. На месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група УМВД па Казані, экіпажы ППС, начальнік паліцыі МУС па РТ, намеснік начальніка паліцыі па аператыўнай працы МУС па РТ.

У 11.40 падлетак, 13.11. 2001 года нараджэння, быў затрыманы, ніхто не пацярпеў.

Як высветлілася, старшакласнік зайшоў у кабінет расейскай мовы на самым пачатку ўрока, сеў за стол настаўніка, дастаў пнеўматычны пісталет і кухонны нож. Ніякіх патрабаванняў не вылучаў. Цяпер з падлеткам працуюць спецыялісты МУС.

Паліцыя ўдакладняе, што размовы пра закладнікаў не было.

Hавiны
У ЗША пры захопе закладнікаў загінулі 4 чалавекі
2019.02.17 08:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў