У ЗША пры захопе закладнікаў загінулі 4 чалавекі


У амерыканскім горадзе Клінтан у штаце Місісіпі невядомы захапіў закладнікаў, у выніку чатыры чалавекі былі забітыя, паведамляе тэлеканал Fox8.

Здарэнне адбылося 16 лютага. Паводле інфармацыі паліцыі, невядомы амаль 12 гадзінаў трымаў у жылым доме некалькіх членаў сям’і цягам 12 гадзін.

Вядома, што «за некалькі гадзін да таго, як сітуацыя скончылася», паліцыя змагла вызваліць дзяцей. Пры вызваленні закладнікаў і затрыманні падазраванага самі праваахоўнікі не пацярпелі.

Паводле інфармацыі Associated Press, мужчына захапіў закладнікаў падчас побытавага кафлікту.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў