У гадавіну рэферэндуму аб незалежнасці Каталунні пратэсты ахапілі амаль усю краіну. На паўночным усходзе рэгіёну заблакаваны аўтамагістралі і чыгуначныя шляхі. Масавыя дэманстрацыі адбываюцца ў Барсэлоне.
Акцыі пратэсту арганізаваны Камітэтам абароны рэспублікі – мясцовай групай актывістаў, створанай у кастрычніку 2017 года падчас правядзення рэферэндуму аб незалежнасці.
Акцыі пратэсту ў Каталунні пачаліся на мінулым тыдні. У суботу, 29 верасня, у Барсэлоне шасцёра пратэстоўцаў былі затрыманыя падчас сутыкнення з паліцыянтамі. 14 чалавек атрымалі раненні.
Фота: Jon Nazca / REUTERS / FORUM
1 кастрычніка летась у Каталунні прайшло галасаванне па пытанні аб выхадзе са складу Іспаніі. Удзел у ім прынялі больш за два міільёны каталонцаў. 90% удзельнікаў плебісцыту выказаліся за незалежнасць. У Мадрыдзе лічаць гэты рэферэндум нелегітымным і адмаўляюцца прызнаваць яго вынікі.
Шэраг арганізатараў рэферэндуму былі асуджаныя па абвінавачванні ў сепаратызме.
CK, belsat.eu