У Івацэвіцкім раёне «Renault» сутыкнуўся з БТР


Пасля ДТЗ на трасе M1 дзве асобы апынуліся ў шпіталі.

Аварыя здарылася 10 кастрычніка, каля 21:30, на трасе М1, у Івацэвіцкім раёне. Аўта «Renault Trafic» з польскімі нумарамі сутыкнулася з БТР. Пра гэта распавялі відавочцы, пазней інфармацыю пацвердзілі ў ДАІ.

У аўце ехалі трое мужчынаў. Два з іх у выніку ДТЗ патрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. Паводле непацверджаных звестак, кіроўца і пасажыры – грамадзяне Польшчы.

Чытайце таксама >>> У Менску кіроўца на «жыгулях» на смерць збіў 4-гадовае дзіця

Паведамляецца, што бронетранспарцёр рухаўся ў складзе калоны, аднак падчас руху адстаў, і кіроўцы давялося дабірацца да месца прызначэння самастойнай.

Факт аварыі пацвердзіла і Міністэрства абароны Беларусі. У сувязі з інцыдэнтам праводзяцца следчыя дзеянні, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў