Тоні Мур сапраўды ўдзельнічаў у гурце, але яшчэ да таго, як брытанскі калектыў стаў вядомы.
У сацсетках звярнулі ўвагу на тое, што госця з Велікабрытаніі рэкламавалі як удзельніка Iron Maiden. Вядоўца, верагодна, праз памылку назваў яго нават музыкам Deep Purple, што выклікала рэакцыю ў сацыяльных сетках.
«Я не спец па мэйданах, але прыгадаць такога не магу. Гугл падказвае, што Тоні Мур сапраўды ў 70-х спрабаваў далучыцца да гурта і нібыта сыграў канцэрт-другі, але яго папрасілі. А для нашых Дажынак і Тоні Мур ужо як Дзікінсан! UPD. Камент сябра-фаната мэйданаў, не магу не падзяліцца: Тони Мур у Айрон Мэйдане тое ж самае, што Джон Апездолоффф у 999 серыі Санта-Барбары», – напісаў журналіст Віталь Зыблюк.
ДР belsat.eu