У Горадні пабудуюць завод, які будзе рабіць мэблю для IKEA


Партнёр IKEA кампанія «Габі-бел» зарэгістравана ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Горадняінвест». Інвестыцыйным праектам прадугледжваецца стварэнне ў Горадні новага прадпрыемства па вытворчасці мэблі.

Пра гэта паведамляе сайт СЭЗ.

У рамках праекту запланавана будаўніцтва вытворчых памяшканняў плошчай да 20.000 м2, плануецца стварыць 170 новых працоўных месцаў.

«Інвестыцыйны праект з’яўляецца экспартаарыентаваным. Асноўным спажыўцом прадукцыі кампаніі «Габі-Бел» стане група кампаніяў IKEA з рынкамі збыту ў краінах Еўрапейскага звязу і СНД», – паведамляецца ў прэс-рэлізе.

IKEA – шведская вытворча-гандлёвая група кампаніяў, якая валодае адной з самых буйных у свеце гандлёвай сеткай па продажы мэблі і тавараў для дому.

Hавiны
Памёр заснавальнік Ікеі
2018.01.28 15:35

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў