У Гомлі пʼяны кіроўца спрабаваў уцячы ад міліцыі (відэа)


У Гомлі 8 лістапада працаўнікі ДАІ атрымалі інфармацыю, што за стырном «Сітраену» знаходзіцца мужчына ў стане алкагольнага апʼянення. Сігнал працаўнікоў міліцыі аб прыпынку ён праігнараваў, але быў спынены на бліжэйшым святлафоры.

Пра здарэнне паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

«На бліжэйшым святлафоры рух заблакавалі аўтамабілі, што спыніліся наперадзе. «Сітраенам» кіраваў гамяльчук, 1988 года нараджэння», – адзначылі ў МУС.

Гамяльчук быў моцна пʼяны – у яго было зафікасавана 3 праміле алкаголю. Як высветлілася, мужчына ніколі не меў правоў кіроўцы. На яго склалі пратакол за кіраванне аўтатранспартам з прыкметамі алкагольнага апʼянення.

У МУС адзначаюць, што з пачатку года на Гомельшчыне па віне пʼяных кіроўцаў адбылося 49 ДТЗ, у якіх 13 чалавек загінулі і 51 атрымаў цялесныя пашкоджанні.

ВІДЭА
Гомельскі ліхач перад смерцю збіў трох настаўніц
2019.10.13 10:40

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў