Гомельскі ліхач перад смерцю збіў трох настаўніц


Выданне progomel.by паведамляе, што ў ДТЗ у цэнтры Гомля пацярпелі дзве працаўніцы мясцовай школы і адна загінула.

Hавiны
Сур’ёзнае ДТЗ у цэнтры Гомля: аўта разарвала, двое загінулых, двое пацярпелых
2019.10.13 00:30

12 кастрычніка ў ДТЗ на вул. Савецкай у Гомлі загінула намеснік дырэктара сярэдняй школы № 21 Ала Кузьменка. А ейныя калегі 1983 г. н. і 1970 г. н. былі шпіталізаваныя.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль «БМВ 740» ехаў на вялікай хуткасці і ў пэўны момант кіроўца не справіўся з кіраваннем і выехаў на тратуар, па якім ішлі настаўніцы з 51-й гімназіі і СШ № 21.

Як распавядаюць відавочцы, аўтамабіль урэзаўся ў слуп. На фота, якія «Белсат» апублікаваў раней, бачна, што аўта разарвала на часткі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў