У Гомлі легкавік збіў на пешаходным пераходзе дзвюх 6-гадовых дзяўчынак


ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму паведамляе, што раніцай 20 лістапада 41-гадовы кіроўца за стырном «Сітраену» збіў дзвюх дзяўчынак. Яны патрапілі ў шпіталь.

ДТЗ адбылося на вуліцы Пенязькова ў Гомлі.

«Пры ажыццяўленні павароту налева на дазваляльны (зялёны) сігнал святлафора, не даў перавагі ў руху дзвюх пазначаным «флікерамі» 6-гадовым дзяўчынкам-пешаходам, якія пераходзілі дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе таксама на дазваляльны (зялёны) сігнал святлафора. Дарэчы, мама адной з дзяўчынак ішла ззаду іх», – паведамляюць у ДАІ.

У выніку наезду дзяўчынкі атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя. Наколькі сур’ёзныя ў іх – не паведамляецца.

На месцы ДТЗ. Фота – gomel.mvd.gov.by

Аналагічнае ДТЗ здарылася ў Гомлі раніцай 19 лістапада: 58-гадовы кіроўца за рулём аўтамабіля «Шкода Фабіян» збіў 13-гадовую дзяўчынку-пешахода, якая перасякала праезную частку дарогі па пешаходным пераходзе і сама была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі. У выніку дзяўчынку шпіталізавалі ў нейрахірургічнае аддзяленне.

Паводле ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму, за 10 месяцаў 2019 года адбылося 51 дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам непаўналетніх, у якіх 2 дзяцей загінулі (1 – пасажыр і 1 – веласіпедыст) і 51 дзіця атрымала розныя траўмы. Толькі 10 дарожна-транспартных здарэнняў адбыліся па віне саміх дзяцей.

ВІДЭА
Гомельскі ліхач перад смерцю збіў трох настаўніц
2019.10.13 10:40

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў