У Докшыцкім раёне 19-гадовы міліцыянт трапіў у рэанімацыю пасля бойкі з калегам


Сяржант Іван Хілько. Фота - dokshitsy.vitebsk-region.gov.by

Скандальная гісторыя адбылася на Віцебшчыне: 19-гадовы ўчастковы інспектар Докшыцкага РАУС Іван Хілько атрымаў чэрапна-мазгавую траўму ад удару калегі. Цяпер за ягонае жыццё змагаюцца ў рэанімацыі аднаго з менскіх шпіталяў.

Паводле інфармацыі ад крыніцы блогера NEXTA, напярэдадні ўвечары, у неслужбовы час, участковы Хілько з калегам-аператыўнікам Ж. (прозвішча вядомае рэдакцыі) адпачывалі ў бары ў Докшыцах. Абодва былі апранутыя ў цывільную вопратку. Паміж імі завязалася сварка і аператыўнік нібыта ўдарыў участковага.

«Фатальны ўдар быў усяго адзін», – сцвярджае крыніца.

Івана Хілько шпіталізавалі з дыягназам «шырокая гематома ў чэрапе», неўзабаве ён увайшоў у кому. Па непацверджаных звестках, лекары не даюць суцяшальных прагнозаў, а што датычыць Ж. – той, паводле папярэдніх звестках, быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар.

Афіцыйнай інфармацыі МУС з нагоды здарэння пакуль няма, прэс-служба нічога пра здарэнне не паведамляла. У Докшыцкім РАУС дзяжурны, пачуўшы пытанне карэспандэнта belsat.eu, адразу ж сказаў: «Ніякіх каментароў».

Жыхару Менску пасля збіцця міліцыянтамі ампутавалі яечка

Belsat.eu высветліў, што Хілько нядаўна быў прыпісаны да апорнага пункту грамадскага правапарадку ў вёсцы Валкалаты Докшыцкага раёну. Як нам распавялі ў Валкалацкім сельсавеце, раз на тыдзень ён прыязджаў, каб праверыць абстаноўку ў вёсцы, пагутарыць з жыхарамі, калі тыя мелі нейкія скаргі.

Паводле словаў старшыні сельсавету Пятра Кацейкі, звычайна Хілько прыязджаў у вёску па чацвяргах, але ў мінулы чацвер не з’явіўся, а ўчора цягам дня таксама не выходзіў на сувязь.

«Мы перыядычна сазвоньваемся, калі ўзнікаюць нейкія пытанні. Я ў чацвер набраў – недасяжны… Што там здарылася – я не ў курсе. Чуў, ня чуў – няважна. Я не збіраю падрабязнасці. Кампетэнтныя органы разбяруцца», – кажа старшыня сельсавету.

Самога Хілько Пётр Кацейка характарызуе станоўча:

«Спакойны, спагадлівы, добры. Ён прыйшоўся па душы ўсім у сельсавеце, знаходзіў паразуменне з усімі. Ніякіх праблем не ўзнікала тут – ні па працы, ні ў стасунках з жыхарамі».

Між тым нашыя крыніцы кажуць, што ў Докшыцкім РАУС не хапае кадраў – некаторыя міліцыянты жывуць у Глыбокім і штодня ездзяць на працу ў Докшыцы.

Менавіта праз такі недахоп, нягледзячы на тое, што пасаду ўчастковага звычайна мусіць займаць афіцэр, 19-гадовы Хілько меў толькі званне сяржанта.

Міліцыя свярджае, што не збівала Дзяніса Лук’янава, сваякі – не вераць. Ён у рэанімацыі

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары