У Данецку прагрымелі тры выбухі


Расейскае агенцтва ria.ru паведаміла пра гэта, спаслаўшыся на МУС самаабвешчанай рэспублікі.

«Было тры выбухі. Падрабязнасці высвятляюцца», — заявіў прадстаўнік МУС.

Агенцтва ТАСС паведамляе, што адзін выбух адбыўся на бульвары Пушкіна, дзе знаходзяцца офісы мясцовай ўлады.

Паводле крыніцы ria.ru, на Данецк з беспілотнікаў скінулі тры безабалонкавыя снарады. Два снарады ўпалі побач з гатэлем, дзе знаходзіцца місія АБСЕ. Ніхто не пацярпеў.

18 лютага 2019 г. Данецк. Месца, дзе адбыўся выбух. Фота – donetsk24.su

«На месцы выбуху быў знойдзены фрагмент электрадэтанатара для падрыўных зарадаў вайсковага і прамысловага прызначэння», – распавёў прадстаўнік ДНР у Сумесным цэнтры кантролю і каардынацыі рэжыму спынення агню.

Улады самаабвешчанай рэспублікі сцвярджаюць, што беспілотнікі належаць Украіне.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў