У Брытаніі зачынілася апошняя тытунёвая фабрыка


Фота: thetimes.co.uk

Кампанія «Imperial Tobacco», якой належала прадпрыемства, хутчэй за ўсё сфакусуецца на ўсходнееўрапейскіх і азіяцкіх рынках, кажуць эксперты.

Пра продаж фабрыкі, пабудаванай у 1972 годзе ў павеце Нотынгэмшыр (Nottinghamshire), кампанія абвесціла некалькі месяцаў таму. «Imperial Tobacco» паступова пераносіць свае заводы ў іншыя краіны, дзе працоўная сіла таннейшая. Перанос вытворчасці ў Нямеччыну і Польшчу павялічыць прыбыткі кампаніі на $ 464,2 млн, патлумачыў прадстаўнік кампаніі.

На піку вытворчасці завод выпускаў да 52 млрд цыгарэтаў за год, але, як адзначае прадстаўнік прафесійнага звязу Крыс Нідгэм (Chris Needham), з тых часоў попыт на цыгарэты ў Брытаніі вельмі моцна ўпаў.

«Рэч у падзенні вытворчасці ды негатыўным стаўленні да курэння ў грамадстве», – кажа Нідгэм.

«Цяпер яны [тытунёвая кампанія] арыентуюцца на азіяцкія рынкі, дзе сацыяльнае непрыманне курэння не такое моцна. Ірак, Сірыя, Расея, Кітай – я ўпэўнены, што на гэтыя рынкі будзе арыентавацца «Imperial Tobacco», – кажа эксперт.

«Imperial Tobacco Group» – чацвёртая ў свеце па велічыні тытунёвая кампанія, адзін з двух заснавальнікаў групы «British American Tobacco».

ЮВ, belsat.eu, паводле Бі-Бі-Сі

Стужка навінаў