У Берасці знялі з выбараў кандыдатку ў дэпутаты пасля заклікаў да адстаўкі Лукашэнкі


Берасцейскую актывістку кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліну Шарэнду-Панасюк знялі з выбараў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Паводле кандыдаткі, знялі яе без папярэджання.

Актывістка лічыць зняцце з выбараў беспадстаўным і збіраецца абскарджваць, паведамляе радыё «Свабода».

Hавiны
Праціўнікі акумулятарнага заводу ў Берасці: улады ўмешваюцца ў выбарчы працэс
2019.10.20 15:11

Сярод прычынаў зняцця камісія называла незаконную раздачу ўлётак на пікетах. Але сама кандыдатка заяўляе, што ўлады больш за ўсё раз’юшыў ейны тэлевыступ, у якім яна заклікала не ісці на выбары, бо «дыктатар Лукашэнка забраў у беларусаў неад’емнае права любога чалавека – выбар».

Актывістка таксама патрабавала адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, закрыцця БелАЭС і забеспячэння годнай працы за годны заробак.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў