У Берасці затрыманы праціўнік акумулятарнага заводу


Колькасць затрыманых за апошнія дні ў Берасці дасягнула пяці чалавек. Пра гэта ў каментары belsat.eu заявіў праваабаронца Раман Кісляк.

Затрыманы – праціўнік акумулятарнага заводу Алег Вялаў. Міліцыянты прыйшлі да яго ўдзень 9 траўня.

Hавiны
«З раніцы ідзе хапун». У Берасці не менш як чатыры затрыманыя
2020.05.08 14:45

«Сведка кажа, што супрацоўнікі міліцыі зайшлі ў дом, а пасля вывелі яго і звезлі на аўтамабілі», – адзначыў праваабаронца.

На думку Рамана Кісляка, Алега Вялава маглі затрымаць паводле арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі. Але дакладна пакуль невядома.

Hавiны
Затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. Зараз ён у берасцейскім ізалятары
2020.05.07 15:51

7 траўня быў затрыманы берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін. Суд над ім адбудзецца 11 траўня. На наступны дзень былі затрыманыя чатыры праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу Уладзімір Мароз, Канстанцін Астапук, Дзяніс Малышэнка і Юрый Калько.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў