У Берасці затрымалі журналістаў Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву


У Берасці міліцыя затрымала журналістаў Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву. Іх даставілі ў пастарунак для складання пратаколаў паводле арт. 22.9 КаАП («Парушэнне Закону аб СМІ»).

Момант затрымання Мілана Харытонава транслявала ў жывым эфіры ў «Facebook’у»:

Opublikowany przez Milanę Kharytonavą Niedziela, 3 marca 2019

Журналісты мяркуюць, што затрыманне звязанае з тым, каб ізаляваць іх на час чарговай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Нагадаем, кожную нядзелю берасцейцы збіраюцца на галоўнай плошчы гораду, каб абмеркаваць праблему акумулятарнага заводу і іншыя пытанні. Людзі прыходзяць на плошчу без лозунгаў, плакатаў ці транспарантаў, гутараць і кормяць купкі галубоў.

Як паведаміла Мілана Харытонава belsat.eu, цяпер яны перабываюць ў апорным пункце міліцыі. Але пратакол праваахоўнікі не складаюць, а проста паглядаюць на гадзіннікі. «Тупа цягнуць час, каб мы не асвятлялі пратэст супраць заводу», – кажа журналістка.

Hавiны
Год пратэстаў супраць акумулятарнага заводу: берасцейцы зноў сабраліся на галоўнай плошчы гораду
2019.02.24 15:21

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў