У Берасці з праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу спагналі больш за $ 3000


Праціўнікаў акумулятарнага заводу судзілі на працягу двух тыдняў, усяго за гэты час аштрафавалі 17 чалавек на агульную суму 245 б. в., або Br 6247,5. Апошнім 30 красавіка судзілі Алеся Абляка, які атрымаў 25 б. в. (Br 637,5).

Алесь Абляк узначаліў мірную акцыю пратэсту супраць заводу 14 красавіка, пасля таго як міліцыя затрымала шэраг лідараў пратэсту. За што суддзя суду Ленінскага раёну Берасця Святаслаў Каліна аштрафаваў Абляка на 25 базавых велічыняў (Br 637,5).

Фота: belsat.eu

– На маю думку, судоў у дзяржаве няма, суддзі проста выконваюць загады. Нічога новага я не сказаў, але пра гэта трэба паўтараць і паўтараць. Я вінаватым сябе не лічу, але ад дзеянняў сваіх не адмаўляюся. Я выкарыстаў сваё права на выказванне меркавання і свабоду мірных сходаў. На жаль, у нашай краіне выкарыстанне свайго права, дорага каштуе, – заявіў «Белсату» Алесь Абляк.

Hавiны
Новыя штрафы за мірны пратэст супраць акумулятарнага заводу ў Берасці
2019.04.25 21:48

Як штрафавалі актывістаў, што пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу:

– 9 красавіка на 10 базавых велічыняў (Br 255) быў аштрафаваны яшчэ адзін праціўнік заводу – Уладзіслаў Абрамовіч.

– 26 красавіка судзілі Уладзіміра Вялічкіна, Уладзіміра Казлоўскага, Дзям’яна Лепясевіча – усе яны атрымалі па 30 базавых велічыняў ( Br 765), а штраф Сяргей Свірскага і Дзяніса Малышэнка склаў па 10 базавых кожнаму (па Br 255).

– 25 красавіка суддзя Святаслаў Каліна асудзіў Таццяну Фесікаву на 30 базавых велічынь (Br 765), Ягора Кандрацюка – на 10 базавых ( Br 255), а Кацярыну Басаргіну – на 5 базавых (Br 127,5).

– 24 красавіка быў аштрафаваны на Br 765 Віталь Казак, Br 127,5 прысудзілі Віктару Сэндару. Таксама быў пакараны штрафам у Br 637,5 Алег Вялаў, Зміцер Андрасюк атрымаў штраф Br 1020.

Hавiны
Затрыманні ў Берасці: на шэсце супраць акумулятарнага заводу выйшлі некалькі соцень чалавек
2019.04.14 13:52

Справы двух затрыманых былі ўсё ж разгледжаныя 15 красавіка прама ў Ленінскім РАЎСе Берасця: Алег Ярмоленка атрымаў Br 765 штрафу, а Мікалай Трацюк – Br 255. Па словах праваабаронцаў быў асуджаны яшчэ адзін чалавек, але яго прозвішча і памер штрафу пакуль невядомы.

– Ёсць такое паняцце як дзяржаўны тэрарызм, гэта калі супраць мірных грамадзянаў улады вядуць рэпрэсіі, менавіта гэта зараз адбываецца ў Берасцейскай вобласці. Затрымліваюць, выкрадаюць, караюць. Звычайныя берасцейцы выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, яны маюць на гэта права, але ўлады масава караюць іх вялікімі штрафамі, і такім чынам спрабуюць збіць гэты пратэст, – сказаў «Белсату» праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Hавiны
Усіх праціўнікаў заводу АКБ вызвалілі з ІЧУ, іх судзілі ў аддзяленні міліцыі
2019.04.15 16:52

АС belsat.eu

Стужка навінаў