Новыя штрафы за мірны пратэст супраць акумулятарнага заводу ў Берасці


Канвеер у судзе Ленінскага раёну Берасця працягнуўся 25 красавіка. Трое праціўнікаў заводу атрымалі штрафы за традыцыйныя нядзельныя акцыі пратэсту.

Hавiны
У Берасці новая хваля рэпрэсіяў: суды над актывістамі ды журналістамі
2019.04.24 16:34

Суддзя Святаслаў Каліна асудзіў Таццяну Фесікаву на 30 базавых велічынь(765 рублёў), Ягора Кандрацюка – на 10 базавых (255 рублёў), а Кацярыну Басаргіну – на 5 базавых (127,5 рублёў). Суды над Алесем Абляком і Уладзіславам Абрамовічам перанесеныя на 30 і 29 красавіка.

26 красавіка будуць судзіць Уладзіміра Вялічкіна, Уладзіміра Казлоўскага, Сяргей Свірскага, Дзяніса Малышэнка ды Дзям’яна Лепясевіча.

Учора ўдзельнікі акцыі пратэсту 7 красавіка атрымалі штрафы: Віталь Казак – 765 рублёў, 127,5 рубля прысудзілі Віктару Сендару. Абодвух затрымалі пасля акцыі 14 красавіка, і ноч яны правялі ў ІЧУ. Таксама Алег Вялаў быў пакараны штрафам у 637,5 рублёў, Зміцер Андрасюк атрымаў 1020 рублёў штрафу.

«Берасцейскія ўлады рукамі міліцыі і судоў намагаюцца запалохаць берасцейцаў, каб яны не пратэставалі супраць запуску шкоднага прадпрыемства. Улады робяць усё, каб прымусіць людзей замаўчаць, але берасцейцы настроены рашуча і яны не спыняцца», – сказаў «Белсату» праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Hавiны
Акумулятарны завод у Берасці выпусціў першую партыю прадукцыі
2019.04.24 20:36

25 красавіка сябры ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу Зміцер Бекалюк і Дзям’ян Лепясевіч перадалі ў адміністрацыю кіраўніка дзяржавы 314 подпісы берасцейцаў з патрабаваннем спыніць запуск акумулятарнага заводу.

Тым часам стала вядома, што акумулятарны завод ужо выпусціў першую партыю прадукцыі.

АС belsat.eu

Стужка навінаў